Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня падпісаў указ №232 «Аб павышэнні пенсій»



Тэкст дакумента афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Прадугледжана ў мэтах павышэння працоўных пенсій правесці іх пераразлік з 1 ліпеня 2020 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заробку пенсіянераў, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6 %.

Фінансаванне расходаў па рэалізацыі ўказа будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка анансаваў хуткае павышэнне працоўных пенсій раніцай 20 чэрвеня падчас размовы з удзельнікамі памятнай цырымоніі ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна.

«Пенсія, вядома, невялікая, што там казаць, тое, што маем, тое і маем. Але я ўчора ўрад папрасіў (указ яшчэ не выйшаў), каб мы перанеслі запланаванае на чацвёрты квартал павышэнне сюды. У нас ёсць грошы, мы павінны ветэранам і пенсіянерам дапамагчы — наколькі гэта магчыма. Гэта не папулізм, не дзеля нейкіх выбараў — я ніколі гэтага не рабіў. Але калі ветэраны і пенсіянеры ўзнімаюць пытанне, хоць 10–20 долараў, але трэба дабавіць вам зараз», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 21 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/113/54242
Текущая дата: 29.06.2024