Мадэрнізаваны Рэспубліканскі цэнтр геномных біятэхналогій адкрыўся ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
"Геномныя біятэхналогіі лічацца вельмі перспектыўнымі ва ўсім свеце і актыўна развіваюцца. Даследаванні беларускіх навукоўцаў не ўступаюць замежным, у нас моцная біятэхналагічная навука. Адкрыццё мадэрнізаванага цэнтра дасць магчымасць выйсці на новы ўзровень у галіне вывучэння геному чалавека, раслін і жывёл", - сказаў старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.
Намеснік старшыні Прэзідыума НАН Аляксандр Кільчэўскі адзначыў, што мадэрнізацыя дасць магчымасць больш чым удвая павялічыць аб`ём праводзімых генетычных аналізаў, аказваць дапамогу ўрачам, спецыялістам у галіне аховы навакольнага асяроддзя, крыміналістам, селекцыянерам і спартсменам.
"Мы выконваем саюзную праграму "ДНК-ідэнтыфікацыя". Там два напрамкі: крыміналістыка (пошук злачынцаў на аснове даных малекулярнай генетыкі, вывучэнне генетыкі знешнасці, узросту, псіхічных асаблівасцей) і медыцынская генетыка. У нас у планах праграма "ДНК-ідэнтыфікацыя - 2", па якой будзем вывучаць не толькі чалавека, але і біялагічныя аб`екты, якія могуць быць асновай эканамічных злачынстваў, такіх, напрыклад, як фальсіфікацыя мясных або рыбных прадуктаў, крадзеж драўніны", - праінфармаваў ён.

Будаўнічыя работы прадаўжаліся на працягу двух гадоў. У выніку з`явіліся мадэрнізаваныя лабараторыі, аснашчаныя самым сучасным навуковым абсталяваннем. Цяпер цэнтр поўнасцю адпавядае сусветным патрабаванням, што прад`яўляюцца да ПЦР-лабараторый (ПЦР з`яўляецца метадам малекулярнай біялогіі.).
У адпаведнасці з задачамі, якія плануецца вырашаць у мадэрнізаваным цэнтры, праведзена заніраванне памяшканняў, прадугледжаны спецыяльная сістэма вентыляцыі, шлюзы і г.д. Мадэрнізацыя дасць магчымасць істотна павысіць якасць і канкурэнтаздольнасць работ, нарошчваць аб`ёмы і спектр аказваемых паслуг па генетычным аналізе.

"Абсталяванне ў нашым мадэрнізаваным цэнтры ўнікальнае і дарагое. Каб спецыялісты навучыліся на ім працаваць, мы іх адпраўлялі на стажыроўкі ў Германію, Вялікабрытанію, ЗША", - дадаў дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Руслан Шэйка.
Сёння ў цэнтры аказваюцца паслугі па генетычным тэставанні схільнасці да больш як 20 сацыяльна значных захворванняў (сардэчна-сасудзістыя, астэапароз, дыябет 2-га тыпу, тромбафілія і інш.). Ужо выдадзена амаль 17 тыс. генетычных пашпартоў. Мадэрнізаваны цэнтр пашырыць спектр паслуг. Стануць магчымы вызначэнне індывідуальных генетычных асаблівасцей метабалізму вітамінаў, алкаголю, халестэрыну, старэння скуры, стану валасоў, а таксама расшыфроўка поўнага геному чалавека.
21 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
21 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/113/54740
Текущая дата: 27.11.2024