Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 66 688 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 59 439 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 23 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 66 688​ чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 219 705 тэстаў на каранавірус.

 59 439 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерла 519 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 15,4 млн чалавек, пры гэтым больш за 632 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —больш за 4 млн заражаных, Бразілія — больш за 2,2 млн, Індыя — больш за 1,2 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 23 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/113/54774
Текущая дата: 27.11.2024