Белорусский портал в Казахстане

У Мінску ўначы тануў чалавек. Яго выратавалі міліцыянер і невядомы



11 ліпеня каля 3 гадзін ночы на вуліцы Зыбіцкай супрацоўнікі сталічнага атрада міліцыі асаблівага прызначэння ўбачылі, як з парапета ў раку зваліўся малады чалавек і пачаў тануць, паведамляе МУС.

Міліцыянер пераскочыў праз агароджу і паплыў на дапамогу маладому чалавеку. Услед за ім на дапамогу ў раку скокнуў нераўнадушны чалавек, які праходзіў міма. Сумеснымі намаганнямі яны выцягнулі з вады небараку.

На месца была выкліканая хуткая медыцынская дапамога. Шпіталізацыя жыхару Мінска не спатрэбілася. На жаль, мужчына, які аказаў дапамогу, не паведаміў пра сябе і яго звесткі невядомыя.

Міліцыянеры ўдзячны незнаёмцу за дапамогу.

Звязда, 11 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/114/54560
Текущая дата: 05.11.2024