Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 64 932 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 55 380 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 12 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 64 932 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 134 653 тэста на каранавірус.

55 380 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 464 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 12,7 млн, пры гэтым больш за 565 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 3,2 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,8 млн, Індыя — больш за 849 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 12 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/114/54570
Текущая дата: 05.11.2024