Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 13 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 65 114 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 141 580 тэстаў на каранавірус.
55 492 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерла 468 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 13 млн, пры гэтым больш за 572 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 3,4 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,8 млн, Індыя — больш за 879 тыс.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 13 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/114/54600
Текущая дата: 05.11.2024