Белорусский портал в Казахстане

Працоўныя пенсіі павышаюцца ў Беларусі з 1 ліпеня



Больш падрабязна аб новых памерах выплат расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

З 1 ліпеня ў Беларусі праводзіцца пераразлік усіх працоўных пенсій - па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля - у адпаведнасці з указам Прэзідэнта нумар 232 "Аб павышэнні пенсій". 

Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянера зыходзячы з сярэдняй зарплаты, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6 працэнтаў.

"Так, сярэдні памер пенсіі па ўзросце за ліпень складзе Br470,6 і павялічыцца на 5,2 працэнта ў параўнанні з чэрвенем 2020 года (Br447,5) і на 12,5 працэнта - у параўнанні з ліпенем 2019-га (Br418,4)", - удакладнілі ў Мінпрацы.

Пераразлік пенсій у ліпені будзе праведзены больш як 2,4 млн грамадзян. На выплату пенсій у 2020 годзе будзе накіравана больш як Br13,4 млрд, у тым ліку на пераразлік па гэтым указе - Br335 млн.

У міністэрстве падкрэслілі, што памер павелічэння пенсіі ў кожнага атрымальніка будзе свой, паколькі залежыць ад стажу і заработнай платы да выхаду на пенсію.

Памеры надбавак, павышэнняў і даплат да пенсій, а таксама сацыяльных пенсій у ліпені не змяняюцца. Размова, у прыватнасці, аб даплатах асобам старэйшым за 75 гадоў, надбаўках на догляд інвалідаў I групы і асоб старэйшых за 80 гадоў, павышэннях Героям Беларусі, Героям Савецкага Саюза, інвалідам і ўдзельнікам вайны, ганаровым донарам, іншым катэгорыям грамадзян. Павелічэнне гэтых выплат, якое адпавядае росту бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), было ў лютым (на 3,5 працэнта) і ў маі (на 2,9 працэнта), чарговае плануецца ў жніўні.

1 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/115/54365
Текущая дата: 05.11.2024