23 чэрвеня днём у Віцебскім раёне 14-гадовая дзяўчынка пайшла з іншымі дзецьмі на рэчку Сухадроўка купацца. У нейкі момант яна ўбачыла, як тоне 8-гадовы хлопчык і кінулася яго ратаваць, паведамляе СК.
Дзяўчынка паспела выпхнуць яго да берага, аднак сама пачала тануць. Дзеці пабеглі ў вёску і паклікалі яе бацьку, які дастаў цела дзіцяці з вады. Выратаваць яе не ўдалося.
Медыкі канстатавалі смерць дзіцяці.
У цяперашні час следча-аператыўная група працуе на месцы здарэння, апытваюцца відавочцы.
Звязда, 23 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/116/54273
Текущая дата: 05.11.2024