Мэта Міжведамаснай групы — арганізацыя і каардынацыя дзейнасці вучоных і медыцынскіх работнікаў усёй краіны па практычнай рэалізацыі комплексаў мерапрыемстваў па пераадоленні каранавіруса.
Пад кіраўніцтвам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова адбылося чарговае пасяджэнне Рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19 на тэму «Ацэнка спецыфічнага гумаральнага і клеткавага імунітэту пры каранавіруснай інфекцыі». У ім прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы Акадэміі навук, Міністэрства аховы здароўя і ўстаноў вышэйшай адукацыі медыцынскага, біялагічнага і хімічнага профіляў.
З асноўнымі дакладамі выступілі загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Карпаў, дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Андрэй Ганчароў і загадчык лабараторыі імуналогіі і клетачнай біятэхналогіі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Алена Фаміна.
Удзельнікі рабочай групы адзначылі клінічную значнасць вызначэння паказчыкаў клеткавага і гумаральнага імунітэту ў пацыентаў пры каранавіруснай інфекцыі для эфектыўнай рэалізацыі індывідуальнага комплексу лячэбна-дыягнастычных мерапрыемстваў, а таксама важнасць правядзення сералагічныя даследаванняў для выяўлення груп з больш высокай рызыкай заражэння і мадэлявання імуннага адказу пасля вакцынацыі.
Навукоўцы пацвердзілі актуальнасць выканання фундаментальных навуковых даследаванняў па вывучэнні патагенетычных механізмаў пашкоджання розных органаў і сістэм арганізма пры COVID-19 для абгрунтавання і распрацоўкі новых метадаў лячэння з выкарыстаннем клеткавых тэхналогій, лазернага апраменьвання крыві і іншых. Адзначана неабходнасць комплекснай ацэнкі вынікаў сусветных навуковых даследаванняў па стварэнні вакцыны для масавай прафілактыкі коранавіруснай інфекцыі і магчымага ўдзелу айчынных вучоных у вырашэнні гэтай праблемы.
Рэспубліканская міжведамасная рабочая група па пераадоленні COVID-19 была створана Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі. У яе ўвайшлі больш за 30 спецыялістаў, якія прадстаўляюць акадэмічную і вузаўскую навуку.
Надзея Нікалаева
Звязда, 26 чэрвеня 2020
Звязда, 26 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/116/54309
Текущая дата: 05.11.2024