Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 13 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 53 241 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 714 324 тэсты на каранавірус.
29 111 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерла 303 пацыента з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце перавысіла 7,798 млн, пры гэтым 430 тыс. памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —2,2 млн. заражаных, Бразілія 829 тыс., Расія — 520 тыс.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 13 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/117/54104
Текущая дата: 05.11.2024