Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі будуць павышаны пенсіі



Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас адкрыцця мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак Магілёўшчыны.

Прэзідэнт паведаміў, што трымае на кантролі пытанне, аб якім даведаўся падчас збору подпісаў.

«Пенсія, вядома, невялікая, што там казаць, тое, што маем, тое і маем. Але я ўчора ўрад папрасіў (указ яшчэ не выйшаў), каб мы перанеслі запланаванае на чацвёрты квартал павышэнне сюды. У нас ёсць грошы, мы павінны ветэранам і пенсіянерам дапамагчы — наколькі гэта магчыма. Гэта не папулізм, не дзеля нейкіх выбараў — я ніколі гэтага не рабіў. Але калі ветэраны і пенсіянеры ўзнімаюць пытанне, хоць 10–20 долараў, але трэба дабавіць вам зараз», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 20 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/117/54229
Текущая дата: 05.11.2024