Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 59 945 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 40 136 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 24 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 59 945 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 901 904 тэсты на каранавірус.

40 136 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 362 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 9,2 млн, пры гэтым больш за 477 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 2,3 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,1 млн, Расія — больш за 606 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 24 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/117/54281
Текущая дата: 27.11.2024