Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 769 заражаных COVID-19



У Беларусі на 22 красавіка выздаравелі і выпісаны 769 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

З пачатку лютага ў краіне праведзена 114 тыс. 955 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. У кругласутачным рэжыме спецыялісты 25 лабараторый, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах, праводзяць праверку тэстаў на COVID-19.

Усяго зарэгістраваны 7281 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 58 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

22 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/118/52959
Текущая дата: 17.06.2024