Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 53 973 выпадакі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 30 103 чалавекі



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 14 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 53 973 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 733 788 тэстаў на каранавірус.

30 103 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерла 308 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце перавысіла 7,929 млн, пры гэтым 435 тыс. памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —2,1 млн. заражаных, Бразілія 850 тыс., Расія — 529 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 14 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/118/54103
Текущая дата: 27.11.2024