Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 3 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 45 116 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 573 699 тэстаў на каранавірус.
20 171 чалавек больш не хварэе, ён быў выпісаны.
Памерла 248 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Падчас наведвання МТЗ 29 мая, Прэзідэнт заявіў, што праблему каранавіруса сёння палітызуюць.
«Я па-ранейшаму прытрымліваюся аднаго прынцыпу: гэта больш, чым хвароба. Хвароба займае палову, можа, і менш. Усё астатняе — гэта палітыка. Гэты год — год палітыкі. У гэтым асаблівасць і складанасць моманту».
У Беларусі дзейнічае ачаговы прынцып барацьбы — выяўляць выпадкі захворванняў і кантакты тых, хто захварэў. Кіраўнік краіны дадаў, што зараз ужо гучаць думкі пра другую хвалю. І яе таксама трэба будзе пераадолець, і сістэма аховы здароўя рыхтуецца да яе.
«У сістэму аховы здароўя сёння ўкладаюць шмат грошай», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 3 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/119/53906
Текущая дата: 05.11.2024