Белорусский портал в Казахстане

Генетычныя пашпарты атрымалі ўжо больш за 16 тыс. беларусаў



Пра гэта паведаміла намесніца дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алена Сычова.

— Усяго ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі штогод выконваюць у сярэднім каля 38 тыс. генетычных аналізаў. Найбольш запатрабаваныя ў насельніцтва паслугі генетычнага тэставання (68 % ад агульнага аб’ёму) па напрамках «медыцынская генетыка» і «генетыка спорту», — адзначыла Сычова.

Супрацоўнікі інстытута распрацавалі метады геннай дыягностыкі па 19 сацыяльна-значных захворваннях, у тым ліку такіх распаўсюджаных, як сардэчна-сасудзістыя, дыябет, астэапароз.

ДНК-тэставанне па вызначэнні рызыкі невыношвання цяжарнасці, звязанай са спадчыннай тромбафіліяй, выканана для 13 099 жанчын.

Паводле апытання адной тысячы беларусак з устаноўленымі генетычнымі прычынамі такой паталогіі, пасля адпаведнага лячэння 86,6 % паспяхова нарадзілі.

Звязда, 8 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/119/53985
Текущая дата: 27.11.2024