Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 51 816 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 26 643 чалавекі



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 51 816 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 678 570 тэстаў на каранавірус.

26 643 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 293 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце перавысіла 7,261 млн, пры гэтым 410 тыс. памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —2 млн. заражаных, Бразілія 711 тыс., Расія — 485 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 11 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/119/54062
Текущая дата: 27.11.2024