Белорусский портал в Казахстане

У Брэсцкім раёне знішчана плантацыя дзікарослых канапель



Супрацоўнікамі Ленінскага РАУС Брэста падчас рэйдавых мерапрыемстваў у рамках правядзення спецыяльнай праграмы «Мак» была выяўлена плантацыя дзікарослых канапель, якая знаходзілася паблізу адной з вёсак Брэсцкага раёна.

Тэрыторыя ў пяць гектараў была занята радамі нарказмяшчальных раслін без бачных прыкмет культывавання. Знішчана каля 25 тон, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Ленінскага РАУ Брэста.

Праваахоўнікі звяртаюць увагу: за пасеў і (або) вырошчванне забароненых раслін або грыбоў прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь. У выпадку выяўлення забароненых раслін, якія культывуюцца, ці дзікарослых раслін (каноплі, мак), паведамляйце пра гэта па тэлефоне 102.

Сяргей Расолька
Звязда, 15 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/12/71044
Текущая дата: 29.09.2024