Белорусский портал в Казахстане

У Гомелі пачнуць уключаць ацяпленне 9 кастрычніка



Пра гэта праінфармаваў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў у афіцыйным тэлеграм-канале.

Такое рашэнне для забеспячэння нарматыўнага тэмпературнага рэжыму прынята згодна з распараджэннем Гомельскага гарвыканкама. Гаворка ідзе аб падачы цяпла ў дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржархівы, бібліятэкі, гасцініцы з 9 кастрычніка.

Па дадзеных старшыні гарвыканкама, у жылфонд абласнога цэнтра цяпло таксама пачне паступаць у бліжэйшы час.

Звязда, 8 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/12/71168
Текущая дата: 29.09.2024