Аб гэтым заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч
«У любым выпадку ядзерная зброя — адзін з асноўных фактараў стратэгічнага стрымлівання тых кіраўнікоў, якія выношваюць задумы супраць Рэспублікі Беларусь», — сказаў Віктар Гулевіч перад сустрэчай з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў па праекту Ваеннай дактрыны Беларусі.
«Мы даводзім асноўныя змяненні, якія адбыліся ў рэдакцыі Ваеннай дактрыны, а зацверджана яна будзе на Усебеларускім народным сходзе», — растлумачыў ён.
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл падкрэсліў, што самае галоўнае, каб дактрына захавала міралюбівую палітыку. «Ні да аднаго народа мы не ставімся як да сваіх ворагаў. А тыя кіраўнікі, якія захоўваюць негатыўную рыторыку ў адносінах да нашай краіны, няхай вывучаюць нашу Ваенную дактрыну пасля яе апублікавання», — дадаў ён.
Звязда, 31 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/12/72379
Текущая дата: 24.11.2024