Белорусский портал в Казахстане

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле смяротны прыгавор двум забойцам настаўніцы



Прысуд аб расстрэле ўступіў у законную сілу, у абвінавачаных ёсць права звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з прашэннем аб памілаванні.

Калегія па крымінальных справах Беларусі пакінула ў сіле смяротны прысуд Іллі і Станіславу Косцевым, якія прызнаныя вінаватымі ў забойстве настаўніцы з Чэрыкава.

Сёння ў Вярхоўным судзе была ў апеляцыйным парадку разгледжаная скарга на прысуд Магілёўскага абласнога суда, які прысудзіў абвінавачаных да выключнай меры пакарання - расстрэлу за забойства жанчыны, учыненае з асаблівай жорсткасцю.

Сёння Вярхоўны суд пакінуў смяротны прысуд двум абвінавачаным, а скаргі адвакатаў і саміх абвінавачаных - без задавальнення.

Прысуд уступіў у законную сілу з моманту яго абвяшчэння. У абвінавачаных ёсць права звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з прашэннем аб памілаванні.

Настаўніцу з Чэрыкава знайшлі забітай з асаблівай жорсткасцю на папялішчы падпаленай хаты. Па падазрэнні ў забойстве былі затрыманыя два родныя браты 19 і 20 гадоў Ілля і Станіслаў Косцевы. Як было ўстаноўлена, яны нанеслі жанчыне каля 150 нажавых раненняў.

Ілля і Станіслаў за забойства з асаблівай жорсткасцю настаўніцы з Чэрыкава былі прысуджаныя да расстрэлу 10 студзеня 2020 года. Яны не пагадзіліся з прысудам і падалі скаргу.

Мінск, 22 мая 2020
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/120/53643
Текущая дата: 05.11.2024