Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 31 мая ў Беларусі зарэгістравана 42 556 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 541 093 тэсты на каранавірус.
18 514 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 235 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Прэзідэнт Беларусі на нарадзе 25 мая заявіў: «Калі (я часта кажу, гэта апошні месяц) і далей так пойдзе, то будзем лічыць, што мы справіліся з божай дапамогай з гэтым захворваннем. Пачалося гэта з Віцебска. Віцебск ужо канстатуе факт, што яны ўнізе па захворванні. Сведчаннем таму з’яўляецца, што мы бальніцы пачалі зачышчаць, вымываць — тыя, якія рыхтавалі як рэзерв для каранавіруса».
Паводле яго слоў, аналагічная сітуацыя назіраецца і ў Мінску. «На плато ўжо знаходзімся, па заявах урачоў. Я, праўда, не так аптымістычны ў сілу сваіх забабонаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Тым не менш, грунтуючыся на развіцці сітуацыі, ужо і ў Мінску плануюць у найбліжэйшы час вяртаць да звычайнай працы шэраг лячэбных устаноў, у тым ліку анкалагічнага і гінекалагічнага профілю, бальніцу хуткай меддапамогі. «У прынцыпе, мы адчуваем, што нам ужо не спатрэбяцца гэтыя бальніцы ў Мінску (пад лекаванне хворых з каранавірусам. — Заўвага.), — заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў стабілізацыю захворвання і нават некаторае зніжэнне ў Мінскай вобласці. Нядрэнная абстаноўка і ў Магілёўскай вобласці. «Калі так, то ў нас застануцца толькі дзве вобласці — Брэсцкая і Гомельская, — якія мы павінны кантраляваць. Яны пазней за ўсіх увайшлі ў гэты працэс, і спецыялісты кажуць аб тым, што яны пазней за ўсіх і выйдуць, на тыдзень дзесьці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Звязда, 31 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/120/53845
Текущая дата: 27.11.2024