Па дадзеных следства, вечарам 28 мая кампанія падлеткаў гуляла ў недабудаваным доме, распавялі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.
Дзве сяброўкі 15 і 13 гадоў, знаходзячыся на другім паверсе дома, залезлі ў аконны праём, дзе старэйшая страціла раўнавагу і стала падаць, схапіўшы другую за вопратку і пацягнуўшы яе за сабою ўніз. Абедзве ўпалі на бетонныя аснаванні першага паверха.
Дзяўчынкі шпіталізаваныя, іх жыццю нічога не пагражае.
Высвятляюцца абставіны таго, што адбылося, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы, праводзіцца праца з бацькамі, законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх. Сем`і ў сацыяльна-небяспечным становішчы не знаходзяцца.
Звязда, 1 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/120/53867
Текущая дата: 27.11.2024