У Столінскім раёне пагранічнікі для затрымання двух парушальнікаў ўжылі табельную зброю, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Пінскага пагранічнага атрада Міхаіл Бут-Гусаім.
Інцыдэнт адбыўся 2 чэрвеня непадалёк ад вёскі Капані. У кіламетры ад дзяржаўнай мяжы пагранічны нарад ад манеўранай групы атрада заўважыў аўтамабіль Volkswagen. З яго выйшлі двое мужчын, якія на хаду надзелі балаклавы і накіраваліся ў бок Украіны.
Пагранічны нарад паспрабаваў спыніць невядомых камандай. Пачуўшы яе, мужчыны бегам кінуліся да мяжы, не рэагуючы на законныя патрабаванні памежнікаў. Падчас пераследу старэйшы ўбору зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, пасля гэтага парушальнікаў затрымалі.
Імі аказаліся жыхары Століна і працоўнага пасёлка Рэчыца. Па факце распачаты адміністрацыйны працэс. Парушальнікам пагражае штраф да 50 базавых велічынь (1 б. в. — Br27) або адміністрацыйны арышт.
Звязда, 3 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/120/53914
Текущая дата: 27.11.2024