У першым квартале 2020 года ў Мінску распісаліся 2 302 пары. Гэта крыху менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (2 577), піша Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.
У 2019 года ў сталіцы заключана 15,2 тыс. сямейных саюзаў. Пры гэтым 69,4 % мужчын і 69,3 % жанчын адважыліся на такі крок ўпершыню. Сярэдні ўзрост мінчан пры ўступленні ў першы шлюб склаў 29 гадоў, мінчанак — 27,2.
У пераважнай большасці сямейныя саюзы заключаліся паміж грамадзянамі Беларусі. З замежнікамі ўступілі ў шлюб 9,1 % жаніхоў і нявест.
Усяго ў Беларусі ў студзені-сакавіку 2020 года заключана 9 550 сямейных саюзаў (за аналагічны перыяд 2019 года — 11 123).
Звязда, 15 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/121/53519
Текущая дата: 05.11.2024