Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 177 "Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прадаўжае да 2025 года дзеянне асноўных палажэнняў указа ад 8 чэрвеня 2015 года нумар 235 "Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці". Гэта дасць магчымасць стварыць дадатковыя ўмовы для комплекснага развіцця гэтага рэгіёна, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.

Указам вызначаны парадак прадастаўлення арганізацыям выплат з рэспубліканскага бюджэту на пакрыццё часткі затрат, якія яны панясуць пры рэалізацыі ў 2021-2025 гадах інвестыцыйных праектаў. Пералік гэтых праектаў вызначаецца ўрадам на падставе прапаноў Магілёўскага аблвыканкама.

Райвыканкамам рэгіёна прадастаўлены паўнамоцтвы на распараджэнне маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці і ўключана ў пералік невыкарыстоўваемай або неэфектыўна выкарыстоўваемай. Акрамя таго, у грамадзян з`явілася магчымасць атрымліваць ва ўласнасць арэнднае жыллё і незапатрабаваныя жылыя памяшканні. Дакументам прадугледжаны і іншыя меры падтрымкі, у тым ліку па тэхнічным перааснашчэнні сельскагаспадарчай вытворчасці і будаўнічых арганізацый.

Звязда, 28 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/121/53771
Текущая дата: 27.11.2024