Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 мая падпісаў указ №181 "Аб прызыве афiцэраў запасу на ваенную службу". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з указам неабходна прызваць у бягучым годзе на ваенную службу ва Узброеныя Сілы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, у колькасці да 100 чалавек.
Міністэрству абароны даручана забяспечыць прызначэнне афіцэраў запасу на воінскія пасады. Савет Міністраў да 1 лютага 2021 года павінен прадставіць Прэзідэнту Беларусі інфармацыю аб выніках прызыву.
Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Звязда, 28 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/121/53778
Текущая дата: 27.11.2024