Такое меркаванне ў прамым эфіры ў Instagram, адказваючы на пытанні моладзі ў час праекта "I БРСМ I анлайн", выказала папулярная беларуская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая Алена Дуброўская.
"Добра, што ў нас у краіне няма каранціну, што мы можам хадзіць на вуліцу, гуляць. Проста трэба выконваць усе неабходныя меры засцярогі: часцей мыць рукі, менш бываць у месцах з вялікай колькасцю людзей, выходзіць на прыроду, займацца спортам. Цяпер крыху пахаладала, але гэта ненадоўга. Наогул, май - адзін з маіх самых любімых месяцаў. І хочацца проста надыхацца гэтымі квітнеючымі садамі, бэзам, які ўжо распусціўся ў Мінску. Самае галоўнае - не сумаваць. Увесь свет сутыкнуўся сёння з гэтай праблемай, вымушанай самаізаляцыяй і сацыяльным дыстанцыяваннем, таму не трэба зацыклівацца на гэтым", - сказала Алена Дуброўская.
На рахунку актрысы вялікая фільмаграфія - 90 фільмаў і 50 спектакляў. Яна параіла ўдзельнікам эфіру ніколі не здавацца ў здзяйсненні сваёй мары.
"Цяпер многія рыхтуюцца да экзаменаў, у тым ліку ў творчыя ВНУ. Акцёр - гэта вельмі складаная прафесія, якая вельмі залежыць ад абставін. Вось бачыце, цяпер у нас усе канцэрты, спектаклі, здымачныя працэсы пакуль адменены. Часам акцёры вельмі доўга чакаюць сваёй ролі. Але я заўсёды кажу і ўсім тым, хто збіраецца паступаць, і пачынаючым акцёрам, якія яшчэ не так заўважаны: усё магчыма, галоўнае, каб за спіной заўсёды былі крылы мары. І калі вы верыце, што будзеце акцёрам, то абавязкова паступіце, няхай нават не з першага разу, - адзначыла актрыса. - Гэта вельмі патрабавальная прафесія. Ты заўсёды павінен быць лепшы за ўсіх, прыходзячы на кастынг, і ўсё ўмець. Усе мае 90 фільмаў - гэта 90 проб, якія я выйграла, гэта значыць, я была лепшая за тых, хто таксама хацеў гэту ролю. Трэба проста верыць, што ты лепшы і павінен быць у гэтай прафесіі".

Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Алена Дуброўская прадаўжае рэпетаваць анлайн.
"А яшчэ я спяваю і перыядычна выходжу ў сторыз. Дарэчы, сёння мой першы прамы эфір. Пакуль знаходжуся дома - навучылася лепш гатаваць, займаюся спортам, паколькі я разумею, што жыццё без руху немагчыма. У любой сітуацыі заўсёды трэба заставацца на пазітыве", - дадала яна.

Анлайн-праект "I БРСМ i анлайн" стартаваў 5 красавіка на пляцоўках БРСМ у сацыяльных сетках. За гэты час адбыліся сустрэчы з папулярнымі вядучымі і артыстамі беларускай эстрады, знакамітымі спартсменамі, паспяхова прайшлі прамыя эфіры, квізы, для актывістаў арганізацыі праводзяцца модныя фотасэты StayAtHome.
БЕЛТА, 15 мая 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/122/53532
Текущая дата: 27.11.2024