Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 8022 выпадкі захворвання на COVID-19. Памерлі 60 чалавек



Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 23 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 8022 выпадкі (+741 за суткі) заражэння каранавірусам.

Памерлі 60 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб.

Праведзена 122 тыс. 543 тэстаў на каранавірус. Працуюць 25 лабараторый.

938 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Учора на брыфінгу міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік праінфармаваў, што рост захварэўшых ідзе ў рамках прагназуемых лікаў, а сітуацыя ў Віцебску стабілізавалася: "з`явілася адчуванне, што ўдалося выйсці на плато і ў бліжэйшы час варта чакаць зніжэння захворвання".

«Асноўная задача — не дапусціць лавінападобнага росту, перагрузкі сістэмы аховы здароўя. Для аказання дапамогі на дадзены момант выкарыстоўваецца менш за 10% наяўнай ложкавай магутнасці і менш за 10% парку апаратаў ШВЛ», — праінфармаваў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

«На дадзены момант рэсурсныя магчымасці сістэмы аховы здароўя дазваляюць забяспечыць даступную і якасную медыцынскую дапамогу ўсім, хто мае патрэбу», — падкрэсліў Уладзімір Каранік.

22 красавіка падчас стрыму прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя ў чарговы раз папрасілі беларусаў на вялікія выхадныя заставацца дома, каб праз тыдзень не атрымаць імклівага росту захваральнасці.

Звязда, 23 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/123/53004
Текущая дата: 06.11.2024