Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прыцягне 90 млн еўра ад МБРР для рэагавання на эпідсітуацыю



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 красавіка 2020 года нумар 249, якая афіцыйна апублікавана 25-га красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Беларусь прыцягне ў 2020-2021 гадах пазыку Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры 90 млн еўра тэрмінам на 11 гадоў для фінансавання мерапрыемстваў па экстранным рэагаванні на эпідэміялагічную сітуацыю.

Пастановай адобраны праект пагаднення аб пазыцы паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця ў якасці асновы для перагавораў.

Міністэрства аховы здароўя ўпаўнаважана весці перагаворы па праекце пагаднення, яму дазволена пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, не маючыя прынцыповага характару. Пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта пагадненне будзе падпісваць Міністэрства аховы здароўя.

25 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/123/53068
Текущая дата: 06.11.2024