Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 29 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 13 181 выпадкаў (+973 за суткі) заражэння каранавірусам.
Памерлі 84 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб.
Праведзена 168 986 тэстаў на каранавірус.
2072 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
На брыфінгу 24 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. Паводле яе слоў, у 85-87% выпадкаў захворванне працякае ў бессімптомнай і лёгкай формах. Богдан адзначыла, што міністэрства аховы здароўя паставіла задачу максімальна выяўляць і папераджаць захворванне — усе пнеўманіі сёння расцэньваюцца як каранавірусныя.
Прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя заклікаюць беларусаў на вялікія выхадныя заставацца дома, каб праз тыдзень не атрымаць імклівага росту захваральнасці.
Звязда, 29 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/123/53169
Текущая дата: 27.11.2024