Белорусский портал в Казахстане

Блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі 6 мая згодна з пастановай суда аб адміністрацыйным арышце



Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

«Учора, 6 мая, Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі пры ўдзеле АМАПа. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання горада Гомеля», — праінфармавала Вольга Чамаданова.

Затрымалі мужчыну ў Магілёўскай вобласці.

«Падставай для яго затрымання стала пастанова суда Савецкага раёна горада Гомеля аб адміністрацыйным арышце. Супрацоўнікі міліцыі выключна ў рамках сваіх паўнамоцтваў выканалі гэтую пастанову», — распавяла Вольга Чамаданава.

Звязда, 7 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/123/53364
Текущая дата: 27.11.2024