Шэсць з дзевяці пацыентаў з COVID-19 пасля пералівання донарскай плазмы пайшлі на папраўку, паведаміў 24 красавіка намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка пасля наведвання РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.
"У нас ёсць хоць і невялікая, але станоўчая практыка. Па дадзеных на ўчора, дзевяці пацыентам мы ўвялі плазму людзей, якія ачунялі, і шэсць з іх сапраўды пайшлі на папраўку", - сказаў Ігар Петрышэнка.
Антыцелы супраць віруса, якія ўтварыліся ў крыві донараў у выніку перанесенай інфекцыі, дапамагаюць спраўляцца з хваробай іншым пацыентам, у якіх хвароба працякае ў цяжкай і сярэднецяжкай форме.
Антыцелы супраць віруса, якія ўтварыліся ў крыві донараў у выніку перанесенай інфекцыі, дапамагаюць спраўляцца з хваробай іншым пацыентам, у якіх хвароба працякае ў цяжкай і сярэднецяжкай форме.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка на нарадзе аб першачарговых мерах па забеспячэнню ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі падкрэсліў, што людзі, якія перахварэлі гэтай хваробай, могуць дапамагчы ў лячэнні іншых.
"Гэта наш "залаты фонд", гэта людзі, у якіх мы бярэм кроў, робім плазму і лечым людзей. Людзям, якія перахварэлі, трэба ганарыцца, што яны выстаялі, а не баяцца, што пра іх штосьці скажуць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па словах Ігара Петрышэнкі, гэта абсалютна здаровыя людзі, ім двойчы трэба сказаць дзякуй: за тое, што справіліся з хваробай і што па сваёй ініцыятыве прыйшлі здаць плазму, каб дапамагчы іншым.
У Беларусі функцыянуе цэласная сістэма донарства, краіна цалкам задавальняе свае патрэбы ў крыві і яе кампанентах. Ідзе пастаяннае абсталяванне лабараторый.
Дырэктар РНПЦ Фёдар Карпенка далажыў віцэ-прэм`еру, што ў Беларусі функцыянуе цэласная сістэма донарства, краіна цалкам задавальняе свае патрэбы ў крыві і яе кампанентах, паведамляе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
Ідзе пастаяннае абсталяванне лабараторый. "Усе пытанні падрыхтоўкі да сітуацыі, нарыхтоўкі плазмы крыві ачунялых ад COVID-19 былі прадуманы загадзя. Прымяненне плазмы крыві перахварэлых разглядаецца як адзін з варыянтаў лячэння хворых. Канчатковых дадзеных па гэтым пытанні няма. Але мы, як і многія іншыя краіны свету вырашылі выпрабаваць гэтую методыку", - сказаў ён.
Звязда, 24 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/124/53035
Текущая дата: 27.11.2024