Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 19 красавіка ў Беларусі на стацыянарным лячэнні знаходзіцца 3538 чалавек, хворых на COVID-19. 86 пацыентаў маюць патрэбу ў асаблівай увазе спецыялістаў.
Памерлі 47 чалавек з шэрагам хранічных хвароб.
Праведзены 98 231 тэст на каранавірус. Для правядзення тэставання задзейнічаны 25 лабараторый.
494 пацыенты больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Падчас стрыму намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан адзначыла, што міністэрства прымае усе меры, каб не дапусціць "імклівага, лавінападобнага росту і прайсці паката гэты перыяд пад’ёму COVID-19".
Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік прагназуе, што на пік захваральнасці па каранавірусу Беларусь выйдзе ў канцы красавіка – пачатку мая.
З 8 па 11 красавіка ў Беларусі па запрашэнні кіраўніка дзяржавы працавала місія СААЗ. На брыфінгу яе кіраўнік Патрык О`Конар высока ацаніў тыя меры, якія прымае Беларусь для выяўлення выпадкаў, адсочвання кантактаў і ізаляцыі інфіцыраваных.
Але ў сувязі з тым, што Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі COVID-19, прадстаўнікі СААЗ прапанавалі дадаць да тых мер, якія ўжо прадпрымаюцца, фізічнае дыстанцыянаванне. Таксама было агучана, што патрэбна 12-18 месяцаў, каб справіцца з распаўсюджаннем інфекцыі.
Звязда, 19 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/125/52881
Текущая дата: 27.11.2024