Невялікі арсенал быў знойдзены раніцай паблізу вуліцы Крыловіча: мужчына шукаў метал і выпадкова натыкнуўся на боепрыпасы.
Праўда, паведаміць аб небяспечнай знаходцы ў праваахоўныя органы жыхар райцэнтра не змог: з сабой не аказалася мабільнага тэлефона.
Недалёка ад гэтага месца праязджаў нарад Асіповіцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС. Міліцыянеры звярнулі ўвагу на мужчыну, які капаў зямлю, і вырашылі яго праверыць на дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці. Аказалася, нездарма.
На месца неадкладна былі выкліканыя сапёры, а тэрыторыя ачэплена. Прыбыўшыя спецыялісты ўстанавілі, што сем ручных гранат Ф1 часоў вайны былі без узрывальнікаў, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС. Усе яны былі канфіскаваны і знішчаны.
Сяргей Расолька
Звязда, 7 красавіка 2020
Звязда, 7 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/126/52557
Текущая дата: 06.11.2024