Пра гэта паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Адразу два буйных лясныя пажары тушыць у гэтыя хвіліны дзяржаўная лясная ахова. Абодва знаходзяцца ў Гомельскай вобласці - Лельчыцкім і Чачэрскім раёнах. Агульная плошча ачагоў ўжо перавысіла 300 гектар. З агнём змагаецца некалькі сотняў чалавек, задзейнічана ўся спецтэхніка лясгасаў, прыцягнута дапамогу авіяцыі МНС.
Найбольш складаная сітуацыя складваецца ў лясным фондзе Лельчыцкага лясгасу. Пра наяўнасць узгарання ў Грабянёўскім лясніцтве тут стала вядома а 4-й гадзіны раніцы. Пажар быў убачаны лясной аховай. Работнікі лясгаса аператыўна выехалі на месца, аднак спыніць агонь уласнымі сіламі не ўдалося. Па папярэдніх дадзеных, плошча ачага можа складаць каля 250 га. Сітуацыя пагаршаецца тым, што агонь падыходзіць да межаў Украіны.
Буйны лясны пажар сёння адбыўся і на тэрыторыі Насімкаўскага лясніцтва Чачэрскага спецлясгасу. Па стане на 11.00 яго ўдалося лакалізаваць. Плошчу ачага склала каля 60 га. Тут прычынай стаў пераход агню з тэрыторыі Расіі.
Лясгасу ўдалося самастойна справіцца з пажарам. Усяго на тушэнні было задзейнічана 30 чалавек. Сітуацыя пагаршалася моцным парывістым ветрам.
Звязда, 8 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/126/52589
Текущая дата: 06.11.2024