Белорусский портал в Казахстане

У Шчучынскім раёне 70-гадовы пенсіянер паліў траву. Згарэла больш за 20 дамоў



Пра гэта інфармуе СК.

А 14-й гадзіне 7 красавіка ў МНС паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Нарчы Шчучынскага раёна аб узгаранні сухой расліннасці.

Згарэла больш за 20 дамоў, у двух з якіх пастаянна пражывалі грамадзяне. У выніку ўзгарання жыхары вёскі не пацярпелі. 

Паводле атрыманых дадзеных, каля 11 гадзін 70-гадовы мясцовы жыхар у двары свайго дома паліў сухую траву. Са слоў мужчыны, гэты працэс ён кантраляваў, у дом сышоў, калі ўсе патухла. Аднак праз некаторы час да яго прыйшоў аднавясковец і паведаміў аб пажары ў яго ў двары.

Распачата крымінальная справа.

Звязда, 7 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/126/52611
Текущая дата: 06.11.2024