Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 12 красавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Статыстыка па COVID-19 у Беларусі абсалютна дакладная і праўдзівая. Гэта пацвердзілі і прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія працавалі ў рэспубліцы з 8 па 11 красавіка.
"Ад грамадзян нашай краіны нічога не скрываецца. Тая інфармацыя, якая паступае, абсалютна праўдзівая і дакладная. Прадстаўнікі СААЗ падкрэслілі гэта, калі наведвалі медыцынскія ўстановы", - сказала Наталля Качанава.
Экспертам СААЗ прадаставілі інфармацыю па кожным чалавеку, які захварэў, кантакты першага і другога ўзроўняў. "Праведзена вялікая работа. На сёння зроблена больш за 65 тыс. тэстаў. Эксперты былі проста захоплены тым, што ўбачылі", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.
Сітуацыю ведае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падкрэсліла Наталля Качанава. Паводле яе слоў, кіраўнік дзяржавы кожную раніцу аналізуе статыстыку па COVID-19.
Місія СААЗ працавала ў Беларусі па запрашэнні Прэзідэнта. Ацэньваліся сітуацыя, меры, што прымаюцца, падыходы да аказання меддапамогі ў Беларусі. Спецыялісты наведвалі ўстановы аховы здароўя Мінска, Мінскай і Віцебскай абласцей.
13 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
13 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/126/52731
Текущая дата: 27.11.2024