Белорусский портал в Казахстане

Беларусь запросіць спецыялістаў СААЗ для ацэнкі работы сістэмы аховы здароўя



Аб гэтым старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

"Каб усе нашы грамадзяне былі ўпэўнены, што ўлада нічога не ўтойвае і не спрабуе прыгладзіць сітуацыю, мне дадзена даручэнне звязацца са спецыялістамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і запрасіць іх да нас у краіну, каб яны далі рэальную ацэнку рабоце нашай сістэмы аховы здароўя", - сказала Наталля Качанава.

Яна падкрэсліла, што ні ў чыіх інтарэсах утойваць інфармацыю наконт абстаноўкі ў Беларусі.

"Мы разумеем, што меры павінны прымацца. І яны павінны быць адэкватнымі, прымацца ў адпаведнасці з той сітуацыяй, якая складваецца ў краіне на гэтым этапе", - адзначыла спікер Савета Рэспублікі.

Як паведамлялася, спецпасланнік СААЗ па краінах ЕС і былога СССР Віцяніс Андрукайціс заявіў, што дзеючая ў Беларусі санітарна-эпідэміялагічная сістэма дае магчымасць эфектыўна змагацца з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.

"Я хачу аддаць належнае калегам у Беларусі, паколькі там вельмі высокі ўзровень вакцынацыі супраць грыпу. Дзякуючы гэтаму няма змазанай карцінкі, няма інфекцыйнага кактэйлю, калі медыкам цяжка выявіць рэальных заражаных COVID-19, - сказаў Віцяніс Андрукайціс у інтэрв`ю Lenta.ru. - У Беларусі дзейнічае тая ж санітарна-эпідэміялагічная сістэма, што была ў Савецкім Саюзе".

Намаганні Беларусі ў барацьбе з каранавірусам падтрымала і афіцыйны прадстаўнік СААЗ Маргарэт Харыс.

"Я магу сказаць, што ў Беларусі на ранніх стадыях вы выдатна спраўляецеся, - адзначыла яна. - Важна, што дастаткова падрыхтаваных кваліфікаваных урачоў. Наколькі я паінфармавана, у вас уключаны ўсе меры засцярогі ў першую чаргу для тых, што працуе. Вы можаце тэсціраваць людзей і ізаляваць іх у бальніцах. Але галоўная мэта - гэта, вядома, затармазіць развіццё віруса. І вы спраўляецеся".

31 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/127/52359
Текущая дата: 06.11.2024