Раніцай у мясцовы РАУС патэлефанавалі з ЖКГ і папрасілі ўстанавіць хуліганаў, якія разграмілі некалькі аб`ектаў райцэнтра.
Невядомыя зламалі лаўку і некалькі імянных таблічак заснавальнікаў гарадской алеі, выкінулі ў возера ўрну, разбілі пражэктары ў пастамента і пашкодзілі сядзенні на пляцоўцы для пляжнага футбола.
Калі аператыўнікі працавалі на месцы здарэння, у РАУС патэлефанаваў мужчына і расказаў, што ў яго скралі ровар. Пазней высветлілася, што абодва злачынствы - справа рук адных і тых жа людзей, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.
Высветлілася, што трое 17-гадовых падлеткаў з Гродна прыехалі да свайго знаёмама. Ноччу госці вырашылі наведаць гарадское возера. Пешшу ісці не захацелі, таму, пакідаючы інтэрнат, забралі чужы ровар. На ім даехалі да месца, пасля чаго ўчынілі пагром на двух вуліцах.
Прыгоды на гэтым не скончыліся. Па дарозе ў суседні населены пункт, дзе пражывае прыёмная сям`я аднаго з хлопцаў, падазраваныя таксама кралі ровары, якія затым кідалі на шляху руху. Да пасёлка хлопцы так і не дабраліся, з`ехаўшы на спадарожным аўтамабілі ў Гродна.
Дваіх удзельнікаў крымінальнага трыа затрымалі аператыўнікі, месцазнаходжанне яшчэ аднаго пакуль высвятляецца. Са слоў непаўналетніх, яны адважыліся на злачынства дзеля забавы.
Следчыя распачалі крымінальную справу па факце злоснага хуліганства. Праводзіцца праверка па крадзяжах ровараў.
Усе фігуранты вучацца ў адным з гродзенскіх каледжаў і стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Адзін з іх судзімы за маёмасныя злачынствы.
Сяргей Расолька
Звязда, 3 красавіка 2020
Звязда, 3 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/127/52437
Текущая дата: 06.11.2024