Белорусский портал в Казахстане

Пытанні па грамадзянстве і міграцыі можна задаваць дыстанцыйна



Ва ўсіх падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў прыём грамадзян вядзецца пасля абавязковай апрацоўкі імі рук сродкамі дэзінфекцыі, устаноўленымі пры ўваходзе ў памяшканне. Акрамя таго, знаходжанне ў кабінеце спецыяліста абмяжоўваецца адным наведвальнікам.

Разам з тым, як паведамляе МУС, такія візіты часцяком не звязаныя з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, а маюць на ўвазе толькі аказанне кансультацыйнай дапамогі.

У сувязі з гэтым у дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі звяртаюць увагу: каб мінімізаваць непасрэднае наведванне спецыялістаў для атрымання якой-небудзь даведачнай інфармацыі, грамадзянін можа скарыстацца дыстанцыйнай кансультацыяй, звярнуўшыся ў тэрытарыяльныя аддзелы па тэлефонах, названым у тэматычным раздзеле афіцыйнага сайта МУС.

Іншыя звесткі па кампетэнцыі падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі можна даведацца ў працоўныя дні з 9.00 да 18.00 па нумары прамой тэлефоннай лініі Дэпартамента 375.172.185.264.

Дарэчы, замежнікі, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і якія пражываюць па прыватных адрасах, маюць магчымасць дыстанцыйна зарэгістравацца з дапамогай адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by.

Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС просіць жыхароў і гасцей краіны з разуменнем паставіцца да часовых прафілактычных мер.

Сяргей Расолька
Звязда, 4 красавіка 2020


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/127/52490
Текущая дата: 06.11.2024