Белорусский портал в Казахстане

Дэпазіты на "Сямейны капітал" ў Беларусі адкрыты для больш як 82 тыс. шматдзетных сем`яў



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

На 1 красавіка для шматдзетных сем`яў адкрыта 82 125 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал"

Па праграме "Сямейны капітал" на 2015-2019 гады адкрыта 81 215 дэпазітных рахункаў на суму $812,15 млн. Па праграме новай пяцігодкі (2020-2024 гады) для шматдзетных сем`яў адкрыта 910 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал" на суму Br20,475 млн.

Сямейны капітал па праграме 2015-2019 гадоў назначаецца ў памеры $10 тыс. для шматдзетных сем`яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019-га ўключна. Такім чынам, звярнуцца за назначэннем можна па 30 чэрвеня 2020 года ўключна, але не пазней за 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.

Памер сямейнага капіталу па новай праграме складае Br22,5 тыс. і назначаецца шматдзетным сем`ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна.

"На 1 красавіка гэтага года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 11 748 заяваў. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 10 968 (94 працэнты), атрыманне адукацыі - 462 (4 працэнты), атрыманне медыцынскіх паслуг - 318 заяў (2 працэнты). Прынята 9 651 рашэнне аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу", - дадалі ў Мінпрацы.

Больш за ўсё рашэнняў аб датэрміновым выкарыстанні прынята ў Брэсцкай вобласці - 2 296. Далей ідуць Мінская вобласць - 1 614, Гомельская - 1 549, Гродзенская - 1 253, Мінск - 1 148, Віцебская - 902 і Магілёўская вобласці - 889.

6 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/127/52523
Текущая дата: 27.11.2024