Аб гэтым заявіла 31 сакавіка старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Спікер гэтымі днямі па даручэнні Прэзідэнта пабывала ў Віцебскай вобласці, каб высветліць, якая сітуацыя складваецца ў рэгіёне. У Віцебск таксама выехаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
"Сітуацыя абсалютна кіруемая. Урачы разумеюць, што трэба рабіць, - сказала Наталля Качанава. - Сёння пішуць, што Віцебскую вобласць закрылі, ніхто не можа ні ўехаць, ні выехаць - фэйкавы ўкід, абсалютна не адпавядае рэчаіснасці".

Старшыня верхняй палаты парламента наведала ў Віцебску ўстановы аховы здароўя, азнаёмілася з работай лабараторый, дзе пачалі выпускаць тэсты на выяўленне каранавіруса.
"Вядома, былі пытанні, якім патрэбна карэкціроўка. Цяпер прынята рашэнне: будуць адкрыты лабараторыі ва ўсіх абласных цэнтрах для таго, каб хутчэй давалася заключэнне па тэстах на каранавірус. Таму нічога надзвычайнага, сітуацыя абсалютна кантралюемая, кіруемая", - заявіла яна.

Напярэдадні ў Віцебску памёр акцёр тэатра, у якога раней дыягнаставалі каранавірус, таму сітуацыя ў рэгіёне на асаблівым кантролі кіраўніка дзяржавы.
"Я не гавару, што там катастрофа нейкая. Проста, Віцебская вобласць і па клімаце іншая, і крыху зрушыўся гэты пік захваральнасці. Так, былі і нейкія памылкі. Хацелася б гэта пачуць. Сёння там працуе міністр аховы здароўя, я накіроўваў яго туды і спецыялістаў, каб яны звярнулі ўвагу, прааналізавалі і зрабілі высновы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Наталляй Качанавай.

Прэзідэнт адзначыў, што ў пажылога мужчыны былі і іншыя спадарожныя захворванні.
"Жонка здаровая (яна ж з мужам жыла), дачка здаровая. Таму што імунітэт моцны. А ён, гаротнік, не вытрымаў. Паступіў з цяжкай пнеўманіяй, на ШВЛ ляжаў, ратавалі яго", - дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі трэба старацца берагчы людзей пажылога ўзросту: "Не таму, што яны старыя, а таму, што ў іх імунітэт аслабеў. І другое - у іх букет хвароб".
31 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
31 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/128/52353
Текущая дата: 27.11.2024