Пра гэта паведаміла выданне "Навіны Палесся".
31 сакавіка двух жыхароў Столінскага раёна даставілі ў інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы. Яны кантактавалі з грамадзянкай, якая прыехала з іншай вобласці і пасля апынулася носьбітам каранавіруса. Аналіз пацвердзіў наяўнасць COVID-19 ў аднаго з абследаваных.
"Хочацца падкрэсліць немалаважны факт: пацыенты праявілі вялікую безадказнасць (легкадумнасць?) - наадрэз адмаўляліся ехаць у абласную бальніцу па добрай волі. Прыйшлося паступіць у адпаведнасці з законам - з ужываннем пракурорскіх санкцый. Таму іх шпіталізавалі з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі" - адзначылі ў "НП".
У Столінскім раёне гэта першы выпадак захворвання на COVID-19.
Звязда, 3 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/128/52415
Текущая дата: 27.11.2024