Белорусский портал в Казахстане

У Бешанковіцкім раёне загінуў 90-гадовы мужчына. Ён паліў траву



Пра гэта паведамляе МНС.

6 красавіка ў 12.50 у цэнтр аператыўнага кіравання Бешанковіцкага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці ў вёсцы Русілкі.

Гарэла сухая расліннасць на тэрыторыі прыватнага домаўладання, існавала пагроза распаўсюджвання агню на гаспадарчыя пабудовы.

Прыватны падворак належыць мужчыне-пенсіянеру 1930 года нараджэння.

Яго цела знайшлі за 45 метраў ад дома.

Звязда, 6 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/128/52542
Текущая дата: 27.11.2024