Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў 2020 годзе бюджэт на ахову здароўя павялічыцца на 27 працэнтаў



Аб гэтым у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

"Па Міністэрстве аховы здароўя бюджэт на наступны год сфарміраваны з каэфіцыентам 1,27. Фактычна на 27 працэнтаў павялічваецца фінансаванне, нягледзячы на тое, што ёсць пэўныя эканамічныя цяжкасці, якія звязаны са знешняй кан`юнктурай рынку, запаволеннем сусветнай эканомікі. Кіраўніцтва краіны даказвае, што на медыцыне эканоміць не будуць. Мы хочам, каб кожны ўкладзены рубель дайшоў да пацыента", - сказаў кіраўнік ведамства.

Ён таксама падкрэсліў, што здароўе чалавека на 40-50 працэнтаў залежыць ад генетыкі, на 40 працэнтаў - ад ладу жыцця і толькі на 10-15 працэнтаў - ад медыцынскага абслугоўвання.

"Калі чалавек 40 працэнтаў часу займаецца тым, што губіць сваё здароўе, нам будзе цяжка гэта перабіць", - рэзюмаваў Уладзімір Каранік.

30 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/129/49538
Текущая дата: 19.05.2024