Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі павялічаны перыяд знаходжання іншаземцаў



Пра гэта паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

У сувязі з увядзеннем шэрагам дзяржаў абмежавальных мер, звязаных з уездам замежных грамадзян на іх тэрыторыю, падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Беларусі будуць працягваць тэрмін знаходжання замежных гасцей у нашай краіне да 90 дзён, а пры неабходнасці і звыш за гэты перыяд.

Для гэтага замежніку неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі АУС па месцы знаходжання (рэгістрацыі).

Пры гэтым аформіць выязную візу можна таксама ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Напрыклад, калі замежны госць даведаўся аб адмене свайго рэйса непасрэдна па прыездзе ў аэрапорт.

Звязда, 18 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/129/52100
Текущая дата: 27.11.2024