Белорусский портал в Казахстане

Пералікі свабодных зямельных участкаў сфармаваны ў Беларусі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.

Пералікі прапануемых свабодных (незанятых) зямельных участкаў і ўчасткаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў размешчаны ў дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме «Адзіны рэестр маёмасці».

Гэта зроблена з мэтай аўтаматызацыі работы па фармаванні такіх пералікаў і павышэнні інфармаванасці грамадзян, суб’ектаў гаспадарання і інвестараў. Доступ да іх адкрыты і бясплатны. У адпаведным раздзеле рэестра можна дэталёва азнаёміцца з характарыстыкамі таго ці іншага зямельнага ўчастка, у рэжыме анлайн убачыць яго месцазнаходжанне і вывучыць умовы яго прадастаўлення.

Фармаванне пералікаў ажыццяўляецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады. Цяпер Адзіны рэестр маёмасці ўжо змяшчае інфармацыю аб больш як 17 тыс. зямельных участкаў. На працягу месяца пералікі будуць дапоўнены інфармацыяй, якая да 1 студзеня 2024 года фармавалася асобна мясцовымі органамі ўлады і размяшчалася на сайтах выканаўчых камітэтаў. Цяпер яна будзе акумулявана ў Адзіным рэестры маёмасці.

Каб азнаёміцца з прапанаванымі зямельнымі ўчасткамі, неабходна зайсці на сайт Адзінага рэестра маёмасці і выбраць укладку «Увайсці як госць». Далей у раздзеле «Вольныя (незанятыя) зямельныя ўчасткі» па фільтры можна выбраць параметры аб’ектаў, якія цікавяць.

Звязда, 10 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/13/72080
Текущая дата: 24.11.2024