У выніку мінімальны памер пенсіі па ўзросце, які прызначаецца пры стажы ў жанчын у 20 і ў мужчын - 25 гадоў, з улікам даплаты ў 20% сярэдняга заробку складзе 245,12 рубля.
Некаторыя віды пенсій павялічацца з 1 лютага ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінпрацы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі змяняецца з 1 лютага, пра гэта гаворыцца ў пастанове ведамства ад 22 студзеня гэтага года. Лічба падымецца да 239,87 рубля - гэта значыць рост складзе 3,5%.
Велічыня ўлічваецца пры разліку большасці сацыяльных дапамог i выплат: такім чынам, суразмерна росту БПМ вырастуць мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі, даплаты пенсіянерам 75 гадоў і старэй, надбаўкі да пенсій і павышэнні пенсiй асобным катэгорыям грамадзян, а таксама дапамогі па доглядзе за інвалідам I групы альбо за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
У выніку мінімальны памер пенсіі па ўзросце, які прызначаецца пры стажы ў жанчын у 20 і ў мужчын у 25 гадоў з улікам даплаты ў 20% сярэдняга заробку складзе 245,12 рубля. А грамадзяне, якія не зарабілі мінімальную працоўную пенсію, па дасягненні жанчынамі 60 і мужчынамі 65 гадоў могуць разлічваць на сацыяльную пенсію, якая з 1 лютага складзе 119,94 рубля.
Памеры другіх сацыяльных пенсій устаноўлены ў наступных паказчыках:
* інвалідам I групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства) - 263,86 рубля;
* інвалідам з дзяцінства II групы - 227,88;
* інвалідам II групы, дзецям у выпадку страты карміцеля - 203,89;
* інвалідам III групы - 179,94;
* дзецям-інвалідам (да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя) - ад 191,90 да 263,86 рубля.
Таксама будуць павялічаны памеры даплат і надбавак да пенсій: для непрацуючых пенсіянераў 75 гадоў да 44,98, для тых, хто дасягнуў 80 гадоў - 59,97 рубля. Зменіцца і шэраг іншых выплат, поўны іх спіс можна знайсці на сайце Мінпрацы.
Мінск, 29 студзеня 2020
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/130/51571
Текущая дата: 06.11.2024