Аб гэтым 28-га лютага заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда на VIII з`ездзе ФПБ.
У гісторыі беларускай дзяржавы ёсць нямала прыкладаў, калі адзінства народа дапамагала справіцца з неверагодна складанымі задачамі. "І сёння захаваць нашу незалежнасць, захаваць усё тое, чаго мы дасягнулі, і рухацца наперад мы можам толькі ў тым выпадку, калі ўсе разам будзем працаваць на дасягненне пастаўленых мэт", - падкрэсліў Міхаіл Орда.
Прафсаюзы ён назваў ключавым звяном аб`яднання людзей. "Галоўны сэнс прафсаюзнага руху заўсёды быў і застаецца ў тым, каб аб`яднаць людзей, каб разам працаваць на дабрабыт кожнага чалавека і краіны ў цэлым", - дадаў кіраўнік ФПБ.
За мінулыя пяць гадоў Федэрацыі ўдалося шмат чаго дабіцца, адзначыў Міхаіл Орда. На яго думку, самы важны вынік у значным узмацненні ролі прафсаюзаў у грамадстве.
Сёння яны ўдзельнічаюць непасрэдна ў прыняцці важнейшых рашэнняў: усе праекты дакументаў, якія датычацца працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў людзей, накіроўваюцца на экспертызу ў Федэрацыю прафсаюзаў.
У мінулым годзе ФПБ нараўне з органамі дзяржаўнага кіравання і парламентарыямі выступілі распрацоўшчыкамі праекта закона па змяненні Працоўнага кодэкса.
Прафсаюзы ўнеслі каля 40 прапаноў, якія істотна ўзмацнілі гарантыі для работнікаў. Акрамя таго, менавіта па прапанове прафсаюзаў быў прыняты шэраг дакументаў, накіраваных на вырашэнне актуальных для людзей праблем. Размова, у прыватнасці, ідзе пра указ па датэрміновых пенсіях.
"Усе ініцыятывы, з якімі мы выступаем, - гэта вынік пастаяннай работы ў працоўных калектывах і наш аналіз тых праблем, з якімі да нас звяртаюцца людзі", - звярнуў увагу старшыня ФПБ.
28 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
28 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/130/51903
Текущая дата: 27.11.2024